Алея да Дня народнага адзінства
13.09.2022У в.Шантароўшчына Слуцкага раёна, каля помніка "Дыслакацыі партызанскага атрада імя Будзённага брыгады імя Фрунзе", членамі школьнага лясніцтва ДУА "Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" сумесна з прадстаўнікамі Гольчыцкага лясніцтва ДЛТУ "Слуцкі лясгас" была закладзена алея да Дня народнага адзінства. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, пачуцця годнасці сваёй Айчыне і гатоўнасці да абароны сваёй Радзімы".