Урачыстая лінейка

01.09.2022

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, прайшла ва ўстанове адукацыі 01.09.2022. Прыгожыя навучэнцы з кветкамі і ўсмешкамі, бацькі і настаўнікі з радасцю ішлі сёння ў школу. На лінейцы панавала святочная і дабразычлівая атмасфера. Віншавальныя словы прагучалі ад гасцей: намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па архітэктуры і будаўніцтву Харэвіча Аляксандра Міхайлавіча, старшыні Першамайскага сельскага выканаўчага камітэта Казака Леаніда Антонавіча, ляснічага Гольчыцкага лясніцтва Кудзёлка Андрэя Віктаравіча і інжынера па ТБ ААТ "Гольчыцкае" Малеца Віктара Міхайлавіча. Дырэктар установы Корбут Таццяна Леанідаўна павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага года і пажадала творчых поспехаў. Маленькія першакласнікі атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля лінейкі навучэнцы і класныя кіраўнікі адправіліся на першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Хлопчыкі і дзяўчынкі 10-11 класаў прысутнічалі на праглядзе Першага ўрока з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.