Школьны кірмаш!

20.08.2022

Пазітыўна, весела і з карысцю прайшла субота 20.08.2022 для бацькоў, навучэнцаў, выхаванцаў дашкольнай групы і настаўнікаў ДУА "Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа". Раніцай на школьным аўтобусе ўсе адправіліся на "Школьны кірмаш", які праходзіў у горадзе Слуцку. Самай галоўнай мэтай мерапрыемства быў паказ мадэляў школьнага адзення. Пасля яго завяршэння бацькі з дзецьмі маглі выбраць, прымерыць і купіць прапанаванае адзенне: прыгожыя камізэлькі, спадніцы, пінжакі і іншае. Акрамя таго, дзеці актыўна і з задавальненнем паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і атрымалі салодкія ласункі. Дадому вярталіся з пакупкамі: канцылярскімі прыналежнасцямі, школьным адзеннем, абуткам. Такім чынам, бацькі маглі падрыхтавацца да новага навучальнага года. Чакаем 1 верасня!