Свята апошняга званка 2022

30.05.2022

Хвалюючай падзеяй стала свята апошняга званка ва ўстанове адукацыі. Менавіта яны, маладыя і жыццярадасныя выпускнікі 9 і 11 класаў, на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным заканчэнню навучальнага года, былі сёння ў цэнтры ўвагі. Самыя значныя поспехі хлопчыкаў і дзяўчынак падчас урачыстай лінейкі былі адзначаны граматамі. Выпускнікі выказалі слова ўдзячнасці і падзякі педагогам. На святочнай лінейке прысутнічалі старшыня Першамайскага сельскага савета Казак Леанід Антонавіч і дырэктар ААТ "Гольчыцкае" Пятрушэня Леанід Нікалаевіч. У гэты дзень было шмат кветак, цёплых слоў і віншаванняў класным кіраўнікам. Хлопцы і дзяўчынкі закруціліся ў школьным вальсе.