Інфармацыйная гадзіна ШАГ "Будучыню будаваць маладым"

21.05.2020

21.05.2020 года ва ўстанове адукацыі ў форме адкрытага дыялога прайшоў адзіны дзень інфармавання "Будучае Радзімы будаваць маладым" (маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь, маладзёжны рух). Навучэнцы 8-9 класаў азнаёміліся з інфармацыяй па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Затым адбыўся дыялог з маладым настаўнікам установы адукацыі, членам БРСМ Палазнік Анастасіяй Аляксандраўнай, падчас якога абмяркоўваліся пытанні дзейнасці дзіцячых і маладзёжных арганізацый.