Мітынг " Пра гэта нельга забываць", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі

08.05.2020

08.05.2020 года каля помніка воінам- землякам( в.Баравая) адбыўся мітынг " Пра гэта нельга забываць", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. У час правядзення мерапрыемства навучэнцы школы выказалі словы падзякі воінам за мірнае неба над галавою, а таксама расказалі пра трагічныя старонкі з гісторыі Случчыны, пра спаленыя вёскі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы школы ўсклалі кветкі да помніка воінам-землякам.