Навучэнцы і работнікі ўстановы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

25.04.2020

25.04.2020 навучэнцы і работнікі ўстановы актыўна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Добрае надвор’е спрыяла плёнай працы. Навучэнцы старэйшых класаў прыбіралі тэрыторыю школы. Педагогі бялілі дрэвы, рассаджвалі кветкі. Усе ўдзельнікі працоўнай акцыі ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне клумбаў і ў стварэнне пры школе міні-дэндрарыуму. Навучэнцамі і работнікамі ўстановы было пасаджана больш за 90 дрэў і экзатычных раслін на тэрыторыі школы.