Алгарытм прафарыентацыйнай работы
ДУА “Гольчыцкая сярэдняя школа”
Мэты прафарыентацыйнай работы: дапамагчы старшакласнікам зрабіць усвядомлены выбар прафесіі;
садзейнічаць фарміраванню псіхалагічнай падрыхтоўкі да здзяйснення ўсвядомленага прафесійнага выбару;
спрыяць павышэнню кампетэнтнасці навучэнцаў у вобласці планавання кар’еры.
Задачы:
усведамленне сваіх жаданняў і магчымасцей;
даследаванне здольнасцей, інтарэсаў, інтэлектуальных асаблівасцей;
азнаямленне з асноўнымі прынцыпамі выбару прафесіі, планаванне кар’еры;
знаёмства з асаблівасцямі сучаснага працоўнага запыту;
дапамога ў супастаўленні магчымасцей навучэнцаў з прафесійнымі патрабаваннямі;
дапамога ва ўсведамленні цяжкасцей пры дасягненні прафесійных мэтаў і знаходжанне шляхоў іх пераадолення;
састаўленне індывідуальнага адукацыйнага плану ці праграмы самаразвіцця ў адпаведнасці з дыягнастычнымі дадзенымі.
У рабоце неабходна арыентавацца наступнымі прынцыпамі:
прынцып усвядомленнасці ў выбары прафесіі;
прынцып адпаведнасці выбранай прафесіі інтарэсам, схільнасцям, здольнасцям чалавека і патрэбам грамадства;
прынцып актыўнасці: чалавек сам актыўна выбірае прафесію;
прынцып развіцця: прафесія павінна даваць магчымасці для развіцця асобы.
Метады:
лекцыйны метад перадачы ведаў;
псіхадыягнастычныя метады даследавання асобы;
метады сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу;
дыскусійны метад абмеркавання розных прафарыентацыйных праблем;
аналіз канкрэтных сітуацый;
вучэбна-гульнёвая дзейнасць.
Этапы работы па рэалізацыі прафарыентацыйнай работы:
Пасіўна-пошукавы этап, або этап першаснага прафарыетацыйнага выбару дзіцяці ахоплівае перыяд яго навучання ў 1-7 класах (знаёмства з прафесіямі бацькоў, экскурсіі на розныя прадпрыемствы, тэматычныя класныя гадзіны, удзел у конкурсах малюнкаў, сачыненняў і г. д.)
Педагагічныя мэты:
актуалізацыя і развіццё цікавасцей, схільнасцей і здольнасцей навучэнцаў;
стварэнне поля самаактуалізацыі школьнікаў у розных сферах дзейнасці;
фарміраванне патрэб навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні.
Актыўна-пошукавы этап (8-9 класы)
(псіхолага-педагагічнае суправаджэнне, дыягностыка, увядзенне факультатыўных заняткаў па прафесійным самавызначэнні).
Педагагічныя мэты:
дапамагчы навучэнцам сфармуляваць канкрэтныя асобасныя задачы самавызначэння;
дапамагчы самавызначыцца ў сферы прафесійнай жыццядзейнасці ў адпаведнасці з асабістымі патрэбамі;
псіхолага-педагагічнае суправаджэнне выбару выпускнікоў базавай школы (9 клас) для атрымання імі поўнай сярэдняй адукацыі.
Этап прафесійнага самавызначэння (10-11 клас)
(псіхолага-педагагічнае суправаджэнне (дыягностыка).
Педагагічныя мэты:
фарміраваць падрыхтоўку выпускнікоў школы да асэнсаванага выбару прафесіі, кар’еры, жыццёвага шляху з улікам іх схільнасцей, здольнасцей, стану здароўя і запытаў грамадства;
садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню выпускнікоў.
Схема заняткаў:
- Інфармацыйны блок. Псіхалагічная, прафарыентацыйная адукацыя.
- Практычны блок. Практыкаванні, заданні, гульнёвыя мікрасітуацыі і г. д.
- Рэфлексійны блок.
Формы заняткаў: лекцыя, дыскусія, рашэнне практычных задач, гульнёыя сітуацыі, псіхадыягнастычныя метады даследавання асобы, прафарыентацыйныя гульні, рэфлексія.
Прыкладныя тэмы заняткаў
- Знаёмства (трэнінгавыя практыкаванні)
- Паняцце “прафесія” і “спецыяльнасць”. Агульны агляд класіфікацый прафесій.
- Фактары, якія ўздзейнічаюць на выбар прафесіі (“хачу”, “магу”, “трэба”).
- Прафесійныя каштоўнасці.
- Прафесіі з вялікай перспектывай. Асазнанне перашкод на шляху да професійных дасягненняў.
- Самаацэнка і ўзровень развіцця асобы.
- Тэмперамент і прафесія.
- Патрабаванні прафесіі да чалавека.
- Інтарэсы і схільнасці (прафарыентацыйная гульня).
- Новыя прафесіі нашага часу.
- Прафесійныя запыты сучаснага грамадства. Узроўні прафесійнай адукацыі.
- Камуніктыўныя навыкі ў дзелавых зносінах.
- Асабісты прафесійны план. Як будаваць кар’еру. (Практычная работа).
- Інтэрв’ю і рэзюмэ пры працаўладкаванні.
- Састаўленне творчых праектаў, прэзентацый.
