Міншчына спартыўная

18.02.2020 Спаборніцтвы сярод навучэнцаў па зімовым шматбор'і "Здароўе"

Сустрэча з заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь Ірынай Фядотавай

25.01.2020

25.01.2020 года ў ДУА"Бокшыцкая сярэдняя школа" былі запрошаны навучэнцы нашай школы для сустрэчы з заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, двухразовай чэмпіёнкай Параалімпійскіх гульняў па веласпорце 2000 года ў Сіднэі, чэмпіёнкай свету 2002 года, чэмпіёнкай і сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2001 года, 2003 года, 2005 г. Ірынай Фядотавай.

свернуть

Спаборніцтвы па настольным тэнісе

06.11.2019

У школе прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі 5 вучняў з 8-9 класаў. Гульня складалася з 5 сэтаў да 3 перамог. Праводзіла настаўнік фізічнай культуры і здароўя Палазнік А.А. Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

свернуть

Наведванне мотакросу

28.09.2019

Навучэнцы 3-9 класаў установы наведалі адкрыццё стадыёна ДТСААФ. Пазнаёміліся з тэхнічнымі відамі спорту, атрымалі шмат эмоцый і захаплення ад відовішча манеўрыравання мотатэхнікі на стадыёне.

свернуть

Адкрытае першынства па плаванні

26.09.2019

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па плаванні сярод раённых школ на базе ФАК “Алімп”. Навучэнцы ўстановы занялі прызавыя месцы: І месца - Курыльчык А., навучэнец 9 класа, ІІ месца – Мяцельскі І., навучэнец 9 класа.

 

свернуть