Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
Для ўмацавання здароўя, а таксама для прапаганды здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў пачатковых класаў быў праведзены флешмоб “Зарадзіся на цэлы дзень”. Усе ўдзельнікі зарадзіліся энергіяй і добрым настроем на ўвесь дзень. Для зняцця стомы і аднаўлення працаздольнасці навучэнцаў весела і актыўна праходзілі перапынкі. Сілу духу і спартыўны спрыт паказалі выхаванцы дашкольнай адукацыі ў спартландыі “Вясёлыя старты”.
З загадкавым і цікавым светам матэматыкі сустрэліся навучэнцы ў час гульні “Матэматычны турнір”. Затым дзеці з задавальненнем паглядзелі мультфільм “У краіне нявывучаных урокаў” і прыйшлі да высновы: каб не пападаць у такія гісторыі як Віктар Перастукін, важна добра вучыцца, так як ўсе атрыманыя веды абавязкова спатрэбяцца ў жыцці. Разам з каралевай Матэматыкі адправіліся ў Краіну лічбаў і геаметрычных фігур выхаванцы дашкольнай адукацыі, дзе ім былі прапанаваны матэматычныя гульні і заданні “Вясёлае лічэнне”, “Выкладзі па ўзоры” і інш.
Дзень моваведаў прайшоў пад дэвізам “Думай, правярай, пішы”. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе каліграфіі “Залатое пяро”, у ходзе якога вызначылі самы прыгожы почырк. Падчас турніра "Знаўцы беларускай мовы" школьнікі разгадвалі рэбусы і адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі. Асабліва ўсім спадабаўся конкурс “Кот у мяшку”, у якім дзеці прадэманстравалі сваю кемлівасць, знаходлівасць і логіку. Было вельмi весела, займальна, пазнавальна.
Дзень казак быў для навучэнцаў пачатковых класаў і выхаванцаў дашкольнай адукацыі займальным і цікавым. У час кніжнай выставы "У гасцях у казкі" школьнікі прагледзелі кнігі, успомнілі свае любімыя казкі і адлюстравалі сваіх любімых казачных персанажаў. Кожнае дзіця прыняла ўдзел у конкурсе малюнкаў “Чароўны свет казкі”, праявіўшы пры гэтым фантазію, выдумку і творчы падыход. Літаратурны рынг “Казачны дзянёк” паказаў, што дзеці не толькі любяць казкі, але чытаюць іх і добра ведаюць.
Была праведзена лінейка, на якой навучэнцы ў гульнявой форме пазнаёміліся з планам правядзення тыдня пачатковых класаў "Падарожжа ў краіну ведаў". Свае творчыя здольнасці, знаходлівасць і кемлівасць праявілі школьнікі ў інтэлектуальнай гульні "Дыск для інтэлектуалаў мастацтва".