Педагагічны савет

Тэматычныя педагагічныя саветы

на 2019/2020 навучальны год 

ДУА "Гольчыцкая сярэдняя школа"

 

1."Духоўна-маральнае выхаванне - аснова гарманічнага развіцця асобы навучэнцаў"

Снежань

 

2."Шляхі і сродкі павышэння якасці ўрока як формы вучэбнай дзейнасці"

Сакавік

План падрыхтоўкі педагагічнага савета “Духоўна-маральнае выхаванне – аснова гарманічнага развіцця асобы”

Дата правядзення: 09.01.2020

Час правядзення: 10.00

Месца правядзення: кабінет геаграфіі

Мэта: павышэнне эфектыўнасці работы педагагічнага калектыву па фарміраванні ў навучэнцаў духоўна-маральных якасцей.

Задачы:

  • раскрыць актуальнасць праблемы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў на сучасным этапе;
  • прааналізаваць стан работы педагагічнага калектыву па духоўна-маральным выхаванні;
  • прааналізаваць узровень сфарміраванасці маральных каштоўнасцей у навучэнцаў установы;
  • выявіць ролю сям’і ў фарміраванні духоўна-маральных якасцей  школьнікаў;
  • садзейнічаць выяўленню і распаўсюджанню пазітыўнага вопыту работы педагогаў па маральна-духоўным выхаванні;
  • выпрацаваць шляхі павышэння эфектыўнасці работы педкалектыву па фарміраванні ў навучэнцаў духоўна-маральных якацей.

 

Форма правядзення: круглы стол

 

№ п/п

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказныя

Арганізацыйна-педагагічная дзейнасць

1

Сход кіраўніцтва па падрыхтоўцы да педсавета

04.11.2019

Дырэктар школы

Корбут Т.Л.

2

Арганізацыя работы  творчай групы

05.11.2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

3

Кансультаванне творчай групы па падрыхтоўцы і прадстаўленні матэрыялаў педсавета

 

Лістапад – снежань 2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

4.

Анкетаванне навучэнцаў, бацькоў, педагогаў

Снежань 2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

Самакантроль

5

Вывучэнне і аналіз стану выкладання рускай мовы і літаратуры

18.11-30.11.2019

Дырэктар школы

Корбут Т.Л.,

намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

 

6

Вывучэнне і аналіз работы класных кіраўнікоў па фарміраванні маральных якасцей навучэнцаў

02.12-14.12.2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

 

Вучэбна-метадычная дзейнасць

7

Правядзенне тыдня духоўна-маральнага выхавання “Духоўнасць. Гармонія. Прыгажосць”

07.10-14.10.2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

 

8

Правядзенне метадычнага семінара “Формы і метады работы класнага кіраўніка ў фарміраванні духоўна-маральных якасцей навучэнцаў на розных ступенях адукацыі”

05.11.2019

Кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Шакун Т.І.

9

Правядзенне фестывалю адкрытых вучэбных заняткаў і класных гадзін па тэме педагагічнага савета.

 

02.12.-14.12.2019

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С., настаўнікі, класныя кіраўнікі

10

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Вядучыя напрамкі работы класнага кіраўніка з навучэнцамі па духоўна-маральным выхаванні”

04.11.2019

Кіраўнік метадычнага аб’яднання Шакун Т.І.

11

Пасяджэнне членаў творчага праекта “Сямейныя каштоўнасці

06.11.2019, 30.12.2019

Шкудун В.С.

12

Падрыхтоўка мультымедыйнай прэзентацый да педсавета

Снежань 2019

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

13

Падрыхтоўка праекта рашэння педсавета

03.01.2020

Намеснік дырэктара па ВВР Сугака В.С.

14

Афармленне метадычных распрацовак і практычных матэрыялаў пасля педсавета

Да 13.01.2020

Прадстаўнікі творчай групы

свернуть

Павестка педагагічнага савета “Духоўна-маральнае выхаванне – аснова гарманічнага развіцця асобы”

  1. Аналіз работы педагагічнага калектыву па фарміраванні духоўна-маральных якасцей навучэнцаў. Узровень сфарміраванасці маральных каштоўнасцей у навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.

    Сугака В.С., намеснік дырэктара

    па вучэбна-выхаваўчай рабоце


  1. Фарміраванне духоўна-маральнага выхавання на ўроках літаратурнага чытання.

Вялічка С.М., класны кіраўнік 3 класа


  1. Маральныя і духоўныя арыенціры на вучэбных занятках гуманітарнага цыклу і на факультатыўным занятку “Вучымся жыць у міры і згодзе”.

    Крот Н.М., Гарбацэвіч Я.В., Шапавал В.А.,

    настаўнікі-прадметнікі


  1. Роля класнага кіраўніка ў духоўна-маральным выхаванні школьнікаў.

Шакун Т.І., кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў


  1. Эфектыўныя формы работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў праз пазаўрочную дзейнасць.

Шкудун В.С., педагог-арганізатар


  1. Роля сям’і ў фарміраванні духоўна-маральнага выхавання школьніка. Маральныя асновы сямейнага выхавання праз рэалізацыю творчага праекта “Сямейныя каштоўнасці”.

       Саротнік Ж.С., класны кіраўнік ІХ класа


 

свернуть