Педагагічны марафон

"Бацька, маці - ад Бога ў хаце"

12.10.2019

З мэтай сямейнага выхавання, фарміравання ў навучэнцаў цікавасці і любові да сямейных традыцый нашых продкаў, іх побыту і культуры з навучэнцамі 3-6 класаў праведзена рэканструкцыя пасядзелак ва ўтульнай хатцы "Бацька, маці - ад Бога ў хаце".

свернуть

Дзень педагога дадатковай адукацыі

08.10.2019

8 кастрычніка ў школе прайшоў дзень педагога дадатковай адукацыі. Настаўнік-харэограф УА “Замосцкая дзіцячая школа мастацтваў” Гурыновіч Г.Ю. правяла з навучэнцамі пачатковых класаў майстар-клас “Музычная гімнастыка”. Навучэнцы прадэманстравалі прысутным цікавыя і складаныя практыкаванні музычнай размінкі.

свернуть

Дзень настаўніка пачатковых класаў

07.10.2019

7 кастрычніка ў рамках ІХ педагагічнага марафону ва ўстанове быў праведзены дзень настаўніка пачатковых класаў. У 2 класе настаўнік Шэлег Н.І. правяла гасцёўню “Свята бабулінага пірага”. Навучэнцы падрыхтавалі музычна-забаўляльную праграму для прысутных настаўнікаў, мам і бабуль. У завяршэнні свята бацькі і бабулі пачаставалі дзяцей смачнымі пірагамі. Святочны настрой аб’яднаў усіх удзельнікаў мерапрыемства.

 

 

 

свернуть