Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
З мэтай фарміравання ўстойлівай грамадзянскай пазіцыі з навучэнцамі 5-9 класаў праведзены адкрыты мікрафон "Грамадзянінам быць абавязаны" Я хачу і магу сказаць... Падчас якога падлеткі адкрыта абмяркоўвалі пытанні грамадзянскасці, грамадзянскай адказнасці. Выкарыстоўваючы асабісты досвед выказвалі свой погляд на выкананне грамадзянскіх абавязкаў
У рамках XI педагагічнага марафону сярод навучэнцаў 2-6 классаў прайшоў спартыўны квэст "Да абароны краіны гатовы". У час мерапрыемства вучні прайшлі 9 станцый, спаборнічалі ў розных відах спорту, што садзейнічала фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця і гатоўнасці да абароны сваёй Радзімы
Навучэнцы пачатковых класаў прымалі актыўны ўдзел у творчай майстэрні "Упрыгожым Зямлю кветкамі". Школьнікі даведаліся аб экалагічных праблемах сучаснасці, пазнаеміліся з рэдкімі відамі жывел Бярэзінскага біясфернага запаведніка, адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны. Навучэнцы выраблялі кветкі з каляровай паперы, якімі ўпрыгожылі выяву нашай планеты
З мэтай павышэння ўзроўню маральнай і прававой культуры з навучэнцамі 8-10 класаў праведзена праблемна-сітуацыйная гульня "Пагаворым пра духоўнасць і адказнасць". У ходзе мерапрыемства дзеці вучыліся аналізаваць розныя праблемныя сітуацыі і знаходзіць іх рашэнні
З мэтай усведамлення вучнямі гераічных старонак мінулага роднага краю, выхавання ў іх пачуцця патрыятызму праведзена экскурсія " Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны" з праглядам і абмеркаваннем відэафільма. Навучэнцы ўзнавілі і папоўнілі веды пра падзеі 1941-1945 гадоў на тэрыторыі Першамайскага сельсавета, паслухалі ўспаміны сведкаў ваеннага часу, актыўна і зацікаўлена абмяркоўвалі прагледзеныя стужкі кіналенты
З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, пашырэння іх кругагляду, прывіцця пашаны да асобы першадрукара і асветніка быў праведзены адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 9 класе "Францыск Скарына". Патрыятычны змест прадмоў да кніг "Псалтыр" і "Юдзіф". Падчас правядзення вучэбнага занятку школьнікі разважалі, як у змесце прадмоў да біблейскіх кніг раскрываюцца ідэі патрыятызму, грамадзянскага абавязку асобы, любові і павагі да роднай зямлі
У рамках 11 педагагічнага марафона навучэнцы 6-8 класаў сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа "Люблю цябе, мой родны край". У час мерапрыемства вучні прагледзелі відэаролік "Гарады Беларусі:"Слуцк", адказалі на пытанні віктарыны "Случчына: мінулае і сучаснае". Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў навучэнцаў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за родны край, паглыбіла веды аб гістарычным мінулым Случчыны
З мэтай фарміравання ўстойлівай грамадзянскай пазіцыі з навучэнцамі 5-9 класаў праведзены адкрыты мікрафон "Грамадзянінам быць абавязаны" Я хачу і магу сказаць... Падчас якога падлеткі адкрыта абмяркоўвалі пытанні грамадзянскасці, грамадзянскай адказнасці. Выкарыстоўваючы асабісты досвед выказвалі свой погляд на выкананне грамадзянскіх абавязкаў
У групе дашкольнай адукацыi у рамках 11 педагагiчнага марафона быў праведзены iнтэгрыраваны занятак "Сцяг маей краiны". Выхаванцы пазнаемiлiся з дзяржаунымi сiмваламi Рэспублiкi Беларусь (сцяг, герб). Даведалiся пра правiлы паводзiн падчас урачыстых падзей (цырымонiя пад'ему Дзяржаунага сцяга Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь i выканання Дзяржаунага гiмна Рэспублiкi Беларусь). Дадзенае мерапрыемства садзейнiчала развiццю патрыятычных якасцей выхаванцаў
Дні тыдня/ тэма дня |
Мерапрыемства/ форма правядзення |
Адказныя |
Катэгорыя ўдзельнікаў |
04.10 Дзень спецыялістаў дашкольнай адукацыі і работнікаў бібліятэкі |
“Люблю цябе, мой родны край”/ віртуальнае падарожжа
“Сцяг маёй краіны”/ інтэграваны занятак |
Давідоўская В.У.
Савіцкая Т.К. |
Навучэнцы 1-6 кл.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі |
05.10 Дзень класных кіраўнікоў |
“Без мінулага няма будучага”/віртуальнае падарожжа
“Грамадзянінам быць абавязаны. Што я хачу і магу сказаць”/ адкрыты мікрафон |
Гурыновіч І.П.
Шакун Т.І. |
Навучэнцы 1-4 класаў
Навучэнцы 5-9 класаў |
06.10 Дзень настаўнікаў агульнай сярэдняй адукацыі |
“Зямля блакітных рэк і азёр”/ адкрыты вучэбны занятак “Францыск Скарына. Патрыятычны змест прадмоў да кніг “Псалтыр” і “Юдзіф”/ адкрыты вучэбны занятак
|
Шэлег Н.І.
Саротнік Ж.С. |
Навучэнцы 4 класа
Навучэнцы 9 класа |
07.10 Дзень кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання, кіраўнікоў школьных музеяў |
“Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны”/ тэматычная экскурсія з праглядам відэафільма |
Шалік А.В., Крот Н.М. |
Навучэнцы 8-11 класаў |
08.10 Дзень педагогаў сацыяльных і кіраўнікоў дадатковай адукацыі |
“Пагаворым пра духоўнасць і адказнасць”/ праблемна-сітуацыйная гульня “Наша квітнеючая планета”/ творчая майстэрня |
Шапавал В.А.
Вялічка С.М. |
Навучэнцы 8, 9 класаў
Навучэнцы 1-4 класаў
|
09.10 Дзень класных кіраўнікоў і настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя
|
“Да абароны краіны гатовы”/спартыўны квэст |
Ілюкевіч Д.У. Шкудун В.С. |
Навучэнцы 5-10 кл. |