Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
Навучэнцы 9-11 класаў наведалі ваенна-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся пра ўмовы паступлення ў ваенную акадэмію і нават змаглі памераць ваеннае абмундзіраванне, патрымаць у руках зброю.
Навучэнцы старэйшых класаў наведалі Слуцкі краязнаўчы музей. Супрацоўнік музея Цішкевіч В. В. паведаў дзецям пра дзеянне савецкіх войскаў на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан у 80-х гадах 20 стагоддзя. Ён акцэнтаваў увагу вучняў на подзвігу салдат Савецкай Арміі, іх самаахвярнасці і высокіх духоўных каштоўнасцях падчас вядзення баявых дзеянняў. Былы воін-інтэрнацыяналіст Вечар Ю. В. падзяліўся сваімі ўспамінамі аб падзеях "афганскай" вайны. Ён прызваў дзяцей быць вернымі сваім сімвалам, ідэалам і прынцыпам, быць вернымі сынамі сваёй Айчыны. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню пачуцця павагі і гонару да гераічнага мінулага Савецкай Арміі, гатоўнасці да абароны незалежнасці і суверэнітэту роднай краіны.
Адбылася сустрэча намесніка начальніка цэнтра па ідэалагічнай рабоце в/ч 25886 Бойка А. В. з вучнямі старэйшых класаў нашай школы. Падчас сустрэчы вайсковец заявіў, што адным з прыярытэтных напрамкаў забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца стварэнне неабходнага абароннага патэнцыялу. Ен распавядаў юнакам умовы паступлення ў ваенную акадэмію МА РБ, давеў на ведама вучняў перавагі вайсковай службы афіцэраў і кантрактнікаў адносна працы грамадзянскіх асоб.
Сустрэча спрыяла выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, фарміраванню ў юнакоў псіхалагічнай гатоўнасці да будучай ваеннай службы.
Навучэнцы старэйшых класаў наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раене. Падчас наведвання юнакі даведаліся аб прызначэнні гэтай вайсковай часці, пабачылі якім чынам выконваецца размініраванне мясцовасці і тушэнне пажару. Навучэнцы былі ўражаны сучаснымі сродкамі і тэхнікай, выкарыстоўваемай вайскоўцамі. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню юнакоў, фарміраванню ў іх пашаны і гонару да абаронцаў нашай краіны, маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.
У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы адбыўся Дзень прафесіянальнай арыентацыі. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі Слуцкага і Любанскага раёнаў. Навучэнцы старэйшых класаў нашай установы праявілі зацікаўленасць да пагранічнай службы. Перад дзецьмі выступілі афіцэры. Яны азнаёмілі будучых выпускнікоў аб парадку паступлення ў Інстытут пагранічнай службы. У ходзе мерапрыемства юнакі адпрацоўвалі навыкі выканання нарматываў па няпоўнай разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, атрымалі пачатковыя веды аб стралковым узбраенні.
У в. Шантароўшчына Слуцкага раёна, каля помніка «Дыслакацыі партызанскага атрада імя Будзённага брыгады імя Фрунзе», членамі школьнага клуба "Патрыёт", сумесна з прадстаўнікамі Гольчыцкага лясніцтва ДЛТУ «Слуцкі лясгас» была закладзена алея да Дня народнага адзінства.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, пачуцця годнасці сваёй Айчыне і гатоўнасці да абароны сваёй Радзімы.
01.09.2022 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў урок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" з мэтай фарміравання ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу. Вучні даведаліся аб гераічнай спадчыне і гісторыі свайго роднага краю, бессмяротным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значная ўвага сёння надаецца захаванню гістарычнай спадчыны, таму што без яе няма паспяховай будучыні.
З мэтай выхавання патрыятызму, грамадзянска-патрыятычнай свядомасці, павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа для навучэнцаў старэйшых класаў прайшоў Урок міра з Сяргеевым А.В., старэйшым лейтэнантам в/ч 25886, які праінфармаваў навучэнцаў аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці, асобны акцэнт быў зроблены на подзвігі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алег Віктаравіч нагадаў юнакам старэйшых класаў аб адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай.