Міншчына спартыўная

Таварыская сустрэча па валейболу

19.09.2020

19-га верасня (субота) у спартзале ДУА "Гольчицкая сярэдняя школа" прайшла таварыская сустрэча па валейболу ў рамках "Міншчына спартыўная" з навучэнцамі ДУА "Грэск сярэдняя школа".
У камандах было па 6 навучэнцаў асноўных і 2 запасных, узроставая катэгорыя 8-10 класы. Мэты спаборніцтваў былі згуртаванне ў камандах, пачуццё суперніцтва і падрыхтоўка да раённых спаборніцтваў.

Перамагла каманда ДУА "Гольчицкая сярэдняя школа" з лікам 3: 0, але хлопцы ДУА "Грэск сярэдняя школа" не засмучаліся і будуць рыхтавацца да наступнай сустрэчы. Усе каманды былі ўзнагароджаны падарункамі і граматамі.


Арганізоўвала і праводзіла спаборніцтвы настаўнік фізічнай культуры і здароўя А.А.Палазник. Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Г.Г.Гапанович.

свернуть

Спаборніцтвы сярод навучэнцаў па зімовым шматбор'і "Здароўе"

18.02.2020

Сустрэча з заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь Ірынай Фядотавай

25.01.2020

25.01.2020 года ў ДУА"Бокшыцкая сярэдняя школа" былі запрошаны навучэнцы нашай школы для сустрэчы з заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, двухразовай чэмпіёнкай Параалімпійскіх гульняў па веласпорце 2000 года ў Сіднэі, чэмпіёнкай свету 2002 года, чэмпіёнкай і сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2001 года, 2003 года, 2005 г. Ірынай Фядотавай.

свернуть

Спаборніцтвы па настольным тэнісе

06.11.2019

У школе прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі 5 вучняў з 8-9 класаў. Гульня складалася з 5 сэтаў да 3 перамог. Праводзіла настаўнік фізічнай культуры і здароўя Палазнік А.А. Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

свернуть

Наведванне мотакросу

28.09.2019

Навучэнцы 3-9 класаў установы наведалі адкрыццё стадыёна ДТСААФ. Пазнаёміліся з тэхнічнымі відамі спорту, атрымалі шмат эмоцый і захаплення ад відовішча манеўрыравання мотатэхнікі на стадыёне.

свернуть

Адкрытае першынства па плаванні

26.09.2019

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па плаванні сярод раённых школ на базе ФАК “Алімп”. Навучэнцы ўстановы занялі прызавыя месцы: І месца - Курыльчык А., навучэнец 9 класа, ІІ месца – Мяцельскі І., навучэнец 9 класа.

 

свернуть