Справаздача

Зімовыя канікулы

У рамках дня сяброўства 27.12. 2018 года з дзецьмі, якія наведваюць лагер з дзенным прыбываннем, была праведзена інтэрактыўная гульня “Скажы, хто твой сябар” 

 

А таксама ў гэты дзень быў праведзены конкурс малюнкаў "Мой сябар"

  

З мэтай сістэматызацыі ведаў навучэнцаў аб асабістай гігіене, аб пытаннях  рэжыму харчавання, фарміравання тэндэнцый да здаровага ладу жыцця 28.12.2018 года была праведзена  “Свая  гульня “Чалавек і яго здароўе”.

   

28.12.2018 года школьнікі наведалі музей баявой славы танкавай дывізіі №29 г. Слуцка. Навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння музея, аб героях, якія  абаранялі слуцкую зямлю ў час Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці з цікавасцю слухалі экскурсавода, разглядалі экспанаты і экспазіцыі музея.

   

29.12.2018 года навучэнцы пазнаеміліся з беларускімі нацыянальнымі гульнямі, удзельнічалі ў тэатралізаванай пастаноўцы, прысвечанай Калядкам.

  

03.01.2019 года ў аздараўленчым лагеры з дзённым прыбываннем з навучэнцамі была праведзена віктарына “Знаўцы сказак”. Навучэнцы з задавальненнем ўспомнілі казкі, галоўных герояў казак, выконвалі цікавыя творчыя заданні. Пасля мерапрыемства адбылася інсцэніроўка казкі “Церамок”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, выконвалі ролі казачных герояў.