Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
Члены клуба "Патрыёт" прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск". Мэта дадзенага мерапрыемства - добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Першамайскага с/с. Уборка памятнікаў - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы 6-11 класаў, члены клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “17 верасня - Дзень народнага адзінства”. Вайсковец в/ч 25886 Архіпаў С. С. напомніў дзецям, што святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.
Напярэдадні святкавання 78-й гадавіны Пабеды ў Вялікай Айчыннай вайне, члены клуба "Патрыёт" сустрэліся з вайскоўцам в/ч 25886 Сцепановічам Я. В. Ён нагадаў дзецям як пачалася вайна і як Беларусь з першых дзён аказвала супраціўленне агресару. Урокі другой сусветнай вайны не страцілі сваёй актуальнасці і на сёняшні дзень. Выхоўваючы патрыятызм у нашых юнакоў, мы набудзем надзейных абаронцаў, якія не дазволяць знішчыць нашу краіну і суверэнітэт.
Вучні старэйшых класаў, якія з'яўляюцца членамі клуба "Патрыёт", наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер" каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна.
Навучэнцы азнаёміліся з лясным жыццём партызан, іх бытавымі умовамі. Яны ўбачылі партызанскія зямлянкі, майстэрню для зброі, тыпаграфіі і іншае. Дзецям нагадалі пра подзвіг юнага партызана Марата Казея, пра значэнне партызанскага руху ў вызваленні Беларусі.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтарэсу да гістарычнага мінулага беларускага народа, ушанаванню яго подзвігу і гонару за сваю Радзіму.
22.03.2023 члены клуба "Патрыёт" разам з малодшымі навучэнцамі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у правядзенні мітынгу на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі Крушнік Першамайскага сельсавета Слуцкага раёна. Вёска была спалена разам з жыхарамі і пасля вайны не адноўлена.
На мітынгу навучэнцы ўспомнілі пра ахвяр вайны і аддалі даніну павагі і памяці загінуўшым людзям. Да помніка быў ускладзены вянок ахвярам трагедыі. Жахі вайны ніколі не павінны паўтарыцца.
З навучэнцамі старэйшых класаў, членамі клуба "Патрыёт" праведзены Урок мужнасці - "Мы - армія краіны, мы - армія народа", прысвечаны 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел Фурманаў М. А. - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў", вайсковец ст. л-т Мацюшэнка Я. Я., галоўны спецыяліст ГА" БРСМ" Чайкоўская М. В.
Выступаючыя праінфармавалі вучняў аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл РБ, аб подзвігах народа і арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб грамадскім абавязку перад Айчынай і ролі БРСМ у сучасным жыцці моладзі.
Навучэнцы старэйшых класаў наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раёне. Падчас наведвання юнакі даведаліся аб прызначэнні гэтай вайсковай часці, пабачылі якім чынам выконваецца размініраванне мясцовасці і тушэнне пажару. Навучэнцы былі ўражаны сучаснымі сродкамі і тэхнікай, якую выкарыстоўваюць вайскоўцы. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню юнакоў, фарміраванню у іх пашаны і гонару да абаронцаў нашай краіны, маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.