Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
План правядзення рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”
Дата правядзення |
Мерапрыемства |
Класы |
Адказныя
|
18.04 |
Інфармацыйныя гадзіны “Чарнобыльская трагедыя – памяць і боль ” |
2-11 |
Класныя кіраўнікі |
19.04 |
Пазнавальны занятак “Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф” |
5-11 |
Шашок Т. У. |
20.04 |
Прагляд дакументальнага фільма “Званы Чарнобыля” |
5-11 |
Шашок Т. У. |
22.04 |
1.Тэматычная выстава кніг “Чарнобыльская аварыя: 38 гадоў гісторыі” 2. Бібліятэчная гадзіна “ Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе“ |
2-11 2-5 |
Давідоўская В. У. Давідоўская В. У. |
23.04 |
Віктарына “Па шляхах Чарнобыля “ |
2-6, выхав. ГПД |
Гурыновіч І. П. |
24.04 |
Распаўсюджванне буклетаў “Што такое Чарнобыль?” |
2-11 |
Шашок Т. У. |
25.04 |
Выстава малюнкаў “Свет без атамных катастроф” |
2-4, выхав. ГПД |
Анцыповіч А. В. Шэлег Н. І. |
26.04 |
1. Інтэлектуальны занятак “Аб каралеве Радыяцыі і атамнай печы” 2. Гадзіна памяці “Чарнобыль нам не забыць ніколі… ” |
выхав. дашк. адук. 2-11 |
Савіцкая Т. К. Шашок Т. У. Шкудун В. С. |
27.04 |
Экспазіцыя ў музеі “Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль” |
9-11 |
Саротнік Ж. С. Шашок Т. У. |
14 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі была арганізавана сустрэча навучэнцаў 5-11 класаў з членамі клуба ЮНЕСКА "Пегас", навучэнцамі ДУА "Сярэдняя школа №11", ДУ "Слуцкі цэнтр турызму", падчас якой адбыўся экскурсійны чэлендж "Ведаць, каб памятаць...", прысвечаны 80-годддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведаўшы школьны музей этнаграфіі і побыту, госці даведаліся аб лёсе вогненных вёсак Першамайскага сельсавета. Затым за круглым сталом удзельнікі сустрэчы гаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб Халакосце. Інфармацыйныя паведамленні, падрыхтаваныя членамі клуба "Пегас", суправаджаліся тэматычнай прэзентацыяй і кадрамі ваеннай кінахронікі. Перад навучэнцамі выступіла Ванкевіч Галіна Міхайлаўна, старшыня яўрэйскай абшчыны "Памятай", якая падрабязна расказала аб акупацыі г. Слуцка і трагедыі Слуцкага гета. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў школьнікаў аб гістарычных падзеях, выхаванню ў дзяцей грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.
Навучэнцы 6-11 класаў наведалі музей транспартных войск г. Слуцка. Дзецям расказалі пра выкананыя баявыя задачы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу навучэнцы звярнулі на экспазіцыю, якая змяшчае вялікую колькасць кніг, альбомаў з фотаздымкамі, паштовак, гістарычных дакументаў. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця грамадзянкасці, патрыятызму, гонару за людзей, якія выстаялі ў гады ліхалецця.
Сярод навучэнцаў 2-5 класаў з мэтай пашырэння ведаў пра цяжкі і доўгі шлях станаўлення беларускага адзінага народа прайшла экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту “Шляхамі памяці”.
У рамках тыдня, прысвечанага святкаванню Дня народнага адзінства, у 2-11 класах праведзены класныя гадзіны “Беларускі шлях народнага адзінства”. Навучэнцы пашырылі веды пра шлях утварэння незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь, пра станаўленне адзінага беларускага народа.
План правядзення тыдня, прысвечанага святкаванню
Дня народнага адзінства ў 2023 годзе
Дата правядзення |
Мерапрыемства |
Класы |
Адказныя
|
11.09
|
1. Афармленне інфармацыйных стэндаў, прысвечанных Дню народнага адзінства 2. Правядзенне класных часоў “Беларускі шлях народнага адзінства” |
ІІ-ХІ |
Шашок Т.У. Класныя кіраўнікі |
12.09
|
1. Тэматычная выстава кніг “Разам мы адна краіна – Рэспубліка Беларусь” 2. Экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту “Шляхамі памяці” |
ІІ-ХІ ІІ-V |
Давідоўская В.У. Саротнік Ж.С. |
13.09
|
1. Збор “Беларусь – гэта мы”, прысвечаны ўтварэнню БРПА і Дню народнага адзінства 2. Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства” |
ІV-ІХ
ІХ- ХІ |
Шкудун В.С.
Cаротнік Ж.С. |
14.09
|
1. Адзіны дзень інфармавання “Адзінства беларускага народа – асноўны фактар захавання і ўмацавання суверынітэту і незалежнасці краіны” 2. Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (занятак “Я, ты, ён, яна – разам цэлая краіна”) |
ІІ- V VІ- VІІІ ІХ- ХІ выхав. дашк. адук.
|
Шэлег Н.І. Шашок Т.У. Яновіч К.М. |
15.09
|
1.Дыялогавая пляцоўка “17 верасня – Дзень народнага адзінства” (сустрэча з прадстаўнікамі воінскай часці) 2. Наведванне помнікаў і мемарыялаў Першамайскага сельскага савета |
V -ХІ
VІІ- ХІ |
Шашок Т.У. Шашок Т.У. |
16.09
|
1. Бібліятэчная гадзіна “Краіна, як ісціна – адна, яна не стане старонняй” 2. Прэм’ерны паказ фільма “На другом берегу” кінастудыі “Беларусьфильм” |
V-ХI ІІ-ХІ |
Шакун Т.І. Шкудун В.С. |
21 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Для выхаванцаў дашкольнай адукацыі адбыўся занятак "Роднай мовы чароўны гук", пад час якога дзеці даведаліся аб беларускіх назвах адзення і розных побытавых рэчаў, з задавальненнем размаўлялі па-беларуску, гуляючы ў "перакладчыкаў", адгадвалі загадкі. Праведзены занятак садзейнічаў выхаванню павагі да роднай мовы.
Навучэнцы 5-6 класаў ( каманды "Буслікі" і " Зубраняты") сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Шчаслівы выпадак", выконвалі розныя лінгвістычныя заданні, што садзейнічала паглыбленню ведаў школьнікаў па мове і літаратуры, фарміраванню іх моўнай культуры.
Праведзеная віктарына "Скарбонка роднай мовы" садзейнічала развіццю пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Навучэнцы 7-11 класаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні "Якая цудоўная родная мова", якая адбылася ў Доме творчасці моладзі.
Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў навучэнцы нашай школы наведалі "Гісторыка- краязнаўчы музей ДУА "Казловіцкая сярэдняя школа"". Экскурсію, якая змяшчае ў сабе наведванне трох пакояў, правяла настаўнік геаграфіі Сяргеева Майя Аляксееўна. Школьнікі з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб быце беларусаў XIX-XX стагоддзяў, разглядалі розныя сельскагаспадарчыя экспанаты, вышываныя вырабы. Вельмі незвычайным і захапляльным стаў момант правядзення майстар-класа па завязванні наміткі - жаночага галаўнога ўбора. Даведаліся навучэнцы і аб жыцці жыхароў в.Казловічы ў савецкі перыяд, у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Праведзенае мерапрыемства было вельмі змястоўным і пазнавальным, садзейнічала выхаванню павагі да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нашай Случчыны.
22 снежня 2022 года для навучэнцаў 2-7 класаў адбыўся вусны часопіс "Шчодрасць душы і сэрца", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч, на творах якой выгадавалася не адно пакаленнне беларусаў. Школьнікі ўспомнілі творы А.Васілевіч, якія вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры і зараз, разважалі аб іх актуальнасці. Прагучалі і ўрыўкі з некаторых апавяданняў пісьменніцы ў выкананні шасцікласнікаў і сямікласнікаў. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню чытацкай культуры дзяцей, выхаванню павагі да славутых асоб Случчыны.
10 лістапада 2022 года адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя " Песняры роднага краю", прысвечаная творчасці класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я. Коласа, падчас якой навучэнцы 5-11 класаў даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі слынных паэтаў, дэкламавалі вершы Я.Купалы і Я.Коласа, праслухалі песні на словы паэтаў у выкананні ансамбля "Песняры". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню патрыятычных пачуццяў школьнікаў, павагі да сваёй спадчыны.
21.04.2022 года ва ўстанове праведзены ўрок Памяці, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы нагадалі страшэнныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб генацыдзе беларускага народа. Урок паўплываў на фарміраванне погляду аб укладзе беларускага народа ў Перамогу.
Факультатыўны занятак "Святыя зямлі беларускай: Сафія Слуцкая". На факультатыўным занятку навучэнцы здзейснілі падарожжа па старажытнай кнізе, пазнаёміліся з жыццёвым подзвігам святой Сафіі Слуцкай, апошняй з княжацкага роду Алелькавічаў Слуцкіх.
25.02.2022 навучэнцы ўстановы сталі ўдзельнікамі Урока мужнасці, які быў арганізаваны Слуцкім раённым ваенным камісарыятам. Перад навучэнцамі выступілі прадстаўнікі Слуцкага ваенкамата, ваеннай акадэміі, Цэнтра аховы і кантролю інфармацыі. Школьнікі даведаліся пра магчымасці мабільнага комплексу выяўлення радыёчастотных выпраменьванняў і пеленгу.
24.02.2022 навучэнцы 5-7 класаў наведалі Слуцкую раённую цэнтральную бібліятэку, дзе азнаёміліся з выставай-інсталяцыяй "Свет Кузьмы Чорнага", даведаліся аб цікавых фактах біяграфіі пісьменніка. Мерапрыемства выклікала цікавасць да творчасці пісьменніка-земляка, садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, развіццю камунікатыўнай культуры вучняў.
24.02.2022 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ вучні старэйшых класаў азнаёміліся з гісторыяй стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аб гісторыі стварэння свята "Дзень абаронца Айчыны". Былі прадэманстраваны фатаграфіі сучасных узбраенняў нашай арміі. Вучні пераканаліся ў неабходнасці нашай краіны мець моцныя ўзброеныя сілы, дзеля забеспячэння мірнага ладу жыцця.
23.02.2022 ва ўстанове адукацыі прайшла ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная Дню абаронца Айчыны. Дзве каманды навучэнцаў старэйшых класаў спаборнічалі за 1 месца. Азарт гульні захапіў і балельшчыкаў, і ўдзельнікаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі добрыя веды па розных прадметах: медыцынская і дапрызыўная падрыхтоўка, АБЖ, фізічная культура і здароўе. Такімі абаронцамі краіна можа ганарыцца!
18.02.2022 года навучэнцы 8-11 класаў у Галерэі мастацтваў імя В.С. Садзіна (г. Слуцк) наведалі выставу "Нам забыць не дадзена пыл афганскіх дарог", прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У час мерапрыемства адбылася сустрэча з Рэбрыкам С.І., палкоўнікам у адстаўцы, удзельнікам баявых дзеянняў, які расказаў пра сваю службу ў Афганістане.
15.02.2022 года для навучэнцаў у рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Беларусь памятае" была арганізавана фотавыстава "Воіны-афганцы - героі Беларусі", прысвечаная Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў.
08.02.2022 прайшла ўрачыстая лінейка "Мы памятаем іх імёны...", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Мэта: пазнаёміць навучэнцаў з днём памяці і імёнамі юных герояў, сфарміраваць уяўленне пра подзвігі дзяцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне любові, пачуцця ўдзячнасці абаронцам Айчыны. У час мерапрыемства вучні 5 класа далі абяцанне і былі прыняты ў рады БРПА.
№ п/п |
Мерапрыемства |
Клас |
Дата правядзення |
Адказныя |
1. |
Выстава фотаздымкаў “Іх подзвіг не забудзем” |
І-ХІ |
15.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С. |
2. |
Выстава літаратуры “Беларусь памятае” |
І-ХІ |
17.02.2022 |
Бібліятэкар Давідоўская В.У. |
3. |
Класныя гадзіны: “Афганская вайна 1979 - 1989 гг.”, “Трагедыя і доблесць Афгана”, “Далёкае рэха Афганскай вайны” |
І-ХІ |
16.02.2022-17.02.2022 |
Класныя кіраўнікі |
4. |
Экскурсія ў галерэю мастацтва г. Слуцка “Дарогамі Афганістана”, сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Курловічам А.А. |
VІІ-ХІ |
18.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С. |
5. |
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Гордасць за Беларусь. На рубяжы нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту” |
V-ХІ |
24.02.2022 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В. |
№ п/п |
Мерапрыемства |
Клас |
Дата |
Адказныя |
1 |
Выстава літаратуры “Беларусь памятае” |
І-ХІ |
07.02.2022 |
Бібліятэкар Давідоўская В.У. |
2 |
Інфармацыйныя гадзіны “Віртуальнае падарожжа “Сучасныя дасягненні беларускай навукі” |
І-VIII |
07.02.2022 |
Класныя кіраўнікі |
3 |
Піянерскі збор “Мы памятаем іх імёны” |
V-VІІІ |
08.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С. |
4 |
Класныя гадзіны “Героі ў нашай памяці жывуць” да Дня юнага героя-антыфашыста, у рамках акцыі “Служым Беларусі” |
І-ХІ |
09.02.2022-10.02.2022 |
Класныя кіраўнікі |
5 |
Акцыя “Глядзі і памятай”, відэапрагляд фільма “Гонар маю” |
V-VІ |
10.02.2022 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В. |
6 |
Спартыўная праграма “Алімпійскія надзеі Беларусі”
|
V-ІХ |
12.02.2022 |
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У. |
7 |
Тыдзень роднай мовы (па асобным плане) |
І-ХІ |
14.02.2022-21.02.2022 |
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Саротнік Ж.С. |
8 |
Фотавыстава “Воіны-афганцы – героі Беларусі” |
І-ХІ |
15.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С. |
9 |
Класныя гадзіны “Ці ёсць героі ў наш час?” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |
VІІІ-ХІ |
16.02.2022-17.02.2022 |
Класныя кіраўнікі |
10 |
Экскурсія ў галерэю мастацтва г. Слуцка “Дарогамі Афганістана”, сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам |
VІІІ-ХІ |
18.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С. |
11 |
Конкурсная праграма “Рыцарскі турнір” |
І-ІV |
19.02.2022 |
Настаўнік пачатковых класаў Анцыповіч А.В. |
12 |
Спартыўнае свята “Я – будучы абаронца Айчыны”
|
V-VІІІ |
19.02.2022 |
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У. |
13 |
Урок-прэзентацыя “Ганаровае званне - салдат” |
VІІ-ІХ |
19.02.2022 |
Бібліятэкар Давідоўская В.У. |
14 |
Конкурс паштовак “Для майго таты” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
21.02.2022 |
Выхавацель группы падоўжанага дня Кожынава Т.У. |
15 |
Музычная гадзіна “Буду я салдатам” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
22.02.2022 |
Выхавацель группы падоўжанага дня Гурыновіч І.П. |
16 |
Класныя гадзіны “Дзень абаронцаў Айчыны” (у рамках акцыі “Служу Беларусі”) |
І-VІІ |
23.02.2022 |
Класныя кіраўнікі |
17 |
Ваенна-спартыўная гульня “Зарніца” |
VІІІ-ХІ |
23.02.2022 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В., настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У. |
18 |
Віктарына “Прафесіі нашых татаў” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
23.02.2022 |
Выхавацелі группы падоўжанага дня Гурыновіч І.П., Кожынава Т.У. |
19 |
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Гордасць за Беларусь. На рубяжы нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту” |
V-ХІ |
24.02.2022 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В. |
20 |
Конкурс чытальнікаў вершаў “Татаў дзень” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
24.02.2022 |
Выхавацель групы падоўжанага дня Гурыновіч І.П. |
21 |
Адкрыты занятак развіцця маўлення і культуры моўных зносін “Дзень абаронцы Айчыны” |
Выхаванцы дашкольнай групы |
24.02.2022 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Яновіч К.М., Савіцкая Т.К. |
22 |
Гадзіна зносін “Хто такія героі?” |
Выхаванцы дашкольнай групы |
25.02.2022 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Яновіч К.М., Савіцкая Т.К. |
23 |
Конкурс малюнкаў “Наша армія” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
25.02.2022 |
Выхавацель группы падоўжанага дня Кожынава Т.У. |
24 |
Спартыўны квэст “Мы за здаровую нацыю” |
І-VІІ |
26.02.2022 |
Педагог-арганізатар Шкудун В.С., настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У. |
З мэтай абуджэння цікавасці да літаратурнай спадчыны беларускага народа, да асобы вядомага паэта Максіма Багдановіча 09.12.2021 года ва ўстанове адукацыі была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Светлы ж след будзе вечна жывым". Вядучыя Дубалека Мікалай і Шашок Кацярына, навучэнцы 11 класа, агучылі цікавыя факты аб жыцці і творчасці паэта, навучэнцы 8-10 класаў дэкламавалі вершы славутага літаратара, а таксама творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя М.Багдановічу. З задавальненнем слухалі падлеткі і песні, напісаныя на словы паэта. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця павагі да творчай спадчыны паэта, гонару за Радзіму.
17 верасня ва ўстанове прайшлі класныя гадзіны "У адзінстве наша сіла", прысвечаныя Дню народнага адзінства. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шалік А.В. давёў навучэнцам старэйшых класаў інфармацыю аб падзеях 17 верасня 1939 года. Затым старшакласнікам быў прапанаваны відэафільм "Рубеж"
Падчас святкавання " Дня народнага адзінства" навучэнцы 1-5 класаў наведалі школьны музей. Вучні даведаліся пра побыт беларусаў, іх сумесную, зладжаную працу, яднанне людзей у час цяжкіх выпрабаванняў