Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа
У рамках правядзення Тыдня экалогіі для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла экалагічная віктарына "Сцяжынкамі роднага краю". Трапляючы ў адпаведнае "лясное царства", навучэнцы з цікавасцю і захапленнем выконвалі розныя заданні, якія дапамаглі замацаваць веды аб навакольным асяроддзі.
У групе дашкольнай адукацыі ў рамках тыдня экалогіі быў праведзены занятак. Адукацыйная гадзіна "Дзіця і прырода".
Тэма: "Падарожжа ў чароўны лес". На занятку пашырылі веды дзяцей пра дзікіх жывёл і расліннасць лесу. Замацавалі веды аб правілах паводзін у лесе. Выхоўвалі ў дзяцей беражлівыя адносіны да прыроды.
У рамках Тыдня экалогіі 05.04.2022 у групе падоўжанага дня было праведзена мерапрыемства "Захаваем прыроду разам". Навучэнцы адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, крыжаванку, у гульнявой форме паўтарылі правілы паводзін у лесе.
5 красавіка ў рамках правядзення Тыдня экалогіі навучэнцы пачатковых класаў выпусцілі газету "Экалагічны веснік", на старонках якой асвятлілі пытанне рацыянальнага выкарыстання вады чалавекам.
ПЛАН
Тыдня экалогіі
ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс
яслі-сад – сярэдняя школа”
04.04.2022-09.04.2022
№ п\п |
Мерапрыемства |
Клас |
Дата |
Адказныя |
1. |
Прагляд відэаролікаў з абмеркаваннем “Беражы прыроду” |
І-ХІ |
04.04.2022 |
Класныя кіраўнікі І-ХІ класаў |
2. |
Выстава мастацкай і метадычнай літаратуры “Зямля – наш дом” |
І-ХІ |
04.04.2022-09.04.2022 |
Бібліятэкар Давідоўская В.У. |
3. |
Экалагічная гульня “Зберажом прыроду разам” |
Выхаванцы групы падоўжанага дня |
05.04.2022 |
Гурыновіч І.П. |
4. |
Выпуск газеты “Экалагічны веснік” |
ІІІ |
05.04.2022 |
Анцыповіч А.В. |
5. |
Інтэрактыўная бібліятэчная гадзіна “Чырвоная кніга Беларусі” |
І-VІІ |
05.04.2022 |
Бібліятэкар Давідоўская В.У. |
6. |
Конкурс малюнкаў “Птушкі Беларусі” да Міжнароднага дня птушак |
І-IV |
06.04.2022 |
Гурыновіч І.П. |
7. |
Экалагічны турнір “Знаўцы прыроды” |
ІХ-ХІ |
06.04.2022 |
Сыцько Т.Я. |
8. |
Інтэрактыўная гульня “У свеце птушак” |
V-VIII |
06.04.2022 |
Шапавал В.А. |
9. |
Экалагічная віктарына “Сцяжынкамі роднага краю” |
ІІ-IІІ |
07.04.2022 |
Анцыповіч А.В. |
10. |
Адкрыты занятак “Дзіця і прырода” па тэме “Падарожжа ў чароўны лес” |
Выхаванцы дашкольнай групы |
08.04.2022 |
Яновіч К.М. Савіцкая Т.К. |
11. |
Акцыя “Чысты лес” |
VIII-XI |
09.04.2022 |
Шалік А.В. |
12. |
Экскурсія ў Гольчыцкае лясніцтва “Прафесія лесніка” |
V-ІХ |
09.04.2022 |
Сыцько Т.Я. |