Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
З мэтай прафесійнай накіраванасці старшакласнікаў 13.10.2023 навучэнцы 8-11 класаў наведалі "МАРК ФАРМЭЛЬ", дзе пазнаёміліся з вядучымі спецыялістамі. Навучэнцам дазволілі не толькі вывучыць асартымент прадукцыі, які вырабляецца, але і атрымаць адказы на такія пытанні, як магчымасць працаўладкавання, гісторыю развіцця прадпрыемства, сённяшнюю ўнутраную палітыку арганізацыі.
Ва ўстанове адукацыі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства "Дарога ў будучыню " для навучэнцаў 9 і 11 класаў з удзелам прадстаўнікоў УА "Слуцкі дзяржаўны каледж". Студэнты каледжа, расказалі аб факультэтах і спецыяльнасцях, якія можна асвоіць пры вучобе ў дадзенай установе.
Падчас гутаркі навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам каледжа. Сярод найбольш актуальных былі датычныя размеркавання студэнтаў пасля заканчэння навучання і працаўладкавання.
Прафарыентацыйная гутарка "Прафесія: выбіраем разам" прайшла для навучэнцаў 11 класа з прадстаўнікамі УА "Віцебская ордэна "Ганаровы знак" дзяржаўная ветэрынарная медыцынская акадэмія". У ходзе сустрэчы хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі аб прыёмнай кампаніі 2023 года, аб тым, якія прафесіі можна атрымаць у акадэміі, далейшым размеркаванні і аб арганізацыі навучальнага працэсу.
26.10.2022 у рамках Тыдня прафарыентацыі для навучэнцаў 7-11 класаў прайшло мерапрыемства "Зорны шлях педагога" з маладым спецыялістам нашай установы адукацыі, настаўнікам пачатковых класаў Шашок Таццянай Уладзіміраўнай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі маладога педагога, якая цікава расказвала навучэнцам, чаму яна абрала гэту прафесію, якія цяжкасці чакаюць будучых педагогаў. Падчас гутаркі Таццяна Уладзіміраўна выказалася аб тым, што прафесія настаўніка - гэта прызванне, бо ад педагогаў залежыць будучыня краіны.
03.10.2022 навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа” чарговы раз наведалі сталіцу Рэспублікі Беларусь - горад Мінск. У гэты раз была арганізавана экскурсія на вытворчасць, дзе нараджаюцца сучасныя трактары «Belarus» – Мінскі трактарны завод. З вялікай цікавасцю вучні слухалі экскурсавода аб гісторыі развіцця Мінскага трактарнага завода, якая бярэ свой пачатак з 1946 года. На пешай прагулцы па вуліцах гэтага вялізнага прадпрыемства, якое налічвае пяцьдзясят асобных будынкаў, дзе працуе амаль сямнаццаць тысяч чалавек. Навучэнцы зазірнулі ў структурныя падраздзяленні завода і сваімі вачыма ўбачылі, як збіраюцца трактары з сусветным імем «Belarus». У механічным цэху № 5 дзяцей азнаёмілі з работай сучаснага абсталявання па вытворчасці валаў і шасцерняў. А ў корпусе зборкі хлопцы з цікавасцю назіралі, як з розных дэталяў і запчастак збіраюць трактар. Дзякуючы суладнай працы калектыву за змену з канвеера сыходзіць сто гатовых да выпрабавання трактароў. Пасля экскурсіі дзеці наведалі дзеючую выставу прадукцыі “МТЗ-холдынгу”. На памяць аб цікавай паездцы кожны набыў невялікія сувеніры з лагатыпам МТЗ (ручкі, магніцікі і т.д.).
18 красавіка з мэтай прафесійнага самавызначэння школьнікаў адбылася прафарыентацыйная экскурсія ва УА "Слуцкі дзяржаўны каледж" і "Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй". Навучэнцы 9-11 класаў даведаліся пра ўмовы паступлення і навучання ва ўстановах, наведалі вучэбныя і вытворчыя кабінеты, уважліва слухалі выкладчыкаў, якія расказвалі пра канкрэтныя прафесіі. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці да названых прафесій, паколькі спалучала ў сабе нагляднасць і даступнасць успрымання з магчымасцю аналізаваць, параўноўваць, рабіць выбар.
31.03.2022 з мэтай прафарыентацыі навучэнцы праглядзелі прэзентацыю "Свет прафесій", пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі г. Слуцка і Мінскай вобласці, даведаліся пра інтэрнэт-рэсурсы ў галіне выбару прафесіі.
26.01.2022 адбылася сустрэча навучэнцаў 10-11 класаў з настуўнікамі і студэнтамі БДПУ імя М. Танка ў грэскай сярэдняй школе. Студэнты з розных краін выступілі з канцэртнай праграмай і правялі майстар-класы па складанню з паперы.
Для навучэнцаў 9-11 класаў адбылася гадзіна зносін "Ёсць такая прафессія - Радзіму абараняць", падчас якой адбылося віртуальнае падарожжа ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В. адзначыў, што абавязак кожнага мужчыны - служба Айчыне.
Бібліятэкар Давідоўская В.У. правяла бібліятэчную гадзіну "Прафессіі для жыцця" для навучэнцаў пачатковых класаў, на якой дзеці даведаліся аб сучасных незвычайных прафесіях. А таксама была арганізавала тэматычная выстава метадычнай літаратуры і дапаможнікаў.
Адбылася сустрэча навучэнцаў 9-11 класа з выпускніком установы адукацыі "Каледж сучасных тэхналогій машынабудавання і аўтасэрвісу" (філіял РІПА) г.Мінска Лешчанкам Арцёмам, былым навучэнцам нашай школы. Падлеткі даведаліся аб умовах паступлення ў дадзеную ўстанову адукацыі, аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць
С 27 сентября 2021 года по 3 октября 2021 года Недели профессионального образования. В рамках Недели состоится серия онлайн мероприятий «Твое профессиональное образование: неделя для вопросов, ответов, обсуждений».
В мероприятиях Недели примут участие учащиеся и педагоги учреждений профессионального образования, призеры конкурсов профессионального мастерства WorldSkills, а также представители передовых предприятий Республики Беларусь.
Все события Недели будут опубликованы на YouTube-канале https://www.yotube.com/channel/UCyol_3c0BbAyLHMXzG8TaTw и сайте http://profiweek.by/. За анонсом мероприятия можно следить в социальных сетях: https://www.facebook.com/vetbelarus, https://t.me/profiweek, https://www.instagram.com/profiweek/