Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа
23.02.2022 ва ўстанове адукацыі прайшла ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная Дню абаронца Айчыны. Дзве каманды навучэнцаў старэйшых класаў спаборнічалі за 1 месца. Азарт гульні захапіў і балельшчыкаў, і ўдзельнікаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі добрыя веды па розных прадметах: медыцынская і дапрызыўная падрыхтоўка, АБЖ, фізічная культура і здароўе. Такімі абаронцамі краіна можа ганарыцца!
“Мамачка-сонейка, як нам цёпленька з табой!”
Спартландыя “Мая перамога – падарунак матулі”
Акцыя “Мы будзем праслаўляць жанчыну, чыё імя маці”
2 кастрычніка адбыўся ўрачысты канцэрт да Дня настаўніка "Прыміце нашы віншаванні". Навучэнцы падрыхтавалі музычна-забаўляльную праграму, відэавіншаванні для настаўнікаў. Гучалі шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас педагогаў. Святочны настрой і атмасфера ўрачыстасці аб'ядналі навучэнцаў і настаўнікаў.
Прайшла ўрачыстая лінейка “Прывітанне, школа!”, прысвечаная Дню ведаў. На ўрачыстасці прысутнічалі навучэнцы, бацькі, а таксама госці: Бойка В.І. – намеснік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама; Казак Л.А. – старшыня Першамайскага сельскага выканаўчага камітэта; Малец В.М. – старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Гольчыцкае”; Чаранёва Г.М. – настаўнік ДУА “Замосцкая дзіцячая школа мастацтваў”