МУЗЕЙ

Музей Этнаграфіі і быту”

ДУА“Гольчыцкая сярэдняя школа”

  Мінская вобласць, вёска Гольчычы,               

вуліца Цэнтральная, дом 1                               

тэл.: 8(01795)9-28-73;

профіль: этнаграфіі і быту

Сайт https://golch.slutsk-vedy.gov.by

Дырэктар установы:  Корбут Таццяна Леанідаўна

Кіраўнік музея: Крот Наталля Мікалаеўна

Дата адкрыцця: 6 студзеня1997 года

Асноўны фонд -136 экспанатаў

Дапаможны -106 экспанатаў

Плошча экспазіцый–49 м2

Раздзелы экспазіцыі:

  • Вялікая Айчыная вайна
  • Сялянская хата
  • Гісторыя вёскі Гольчычы

 Музей з’яўляецца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў. У музеі сабрана вялікая колькасць экспанатаў і фатаграфій. У верасні-кастрычніку мінулага навучальнага года фонды музея папоўніліся трыма экспанатамі аб Вялікай Айчыннай вайне.

У музеі праходзяць экскурсіі, вучэбныя заняткі, урокі мужнасці, тэматычныя вечары. Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца настаўнікамі для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на ідэалагічнае, грамадзянска-патрыятычнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне навучэнцаў, а таксама педагогам-арганізатарам у рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі БРПА і БРСМ.