Віртуальная экскурсія

Раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый установы адукацыі

Гісторыя школы

 

Школа знаходзіцца ў цэнтры вёскі Гольчычы за 17 кіламетраў ад горада Слуцка на тэрыторыі  ААТ “Гольчыцкае". На пачатак 2020 года на тэрыторыі  Першамайскага сельскага савета пражывала 953 жыхары, у вёсцы Гольчычы – 412 чалавек. У вёсцы працуе магазін, ашчадная каса, паштовае аддзяленне, участковая бальніца. У цэнтры населенага пункта знаходзіцца дом культуры, Першамайскі выканаўчы камітэт, кантора  ААТ “Гольчыцкае”.

Гольчыцкая сярэдняя школа адкрыта 1 верасня 1988 года ў працэсе зліцця Кальчыцкай сярэдняй школы і Першамайскай васьмігадовай школы. На працягу 32 гадоў свайго існавання ў школы склаліся свае традыцыі: святкаванне памятных і юбілейных дат, віншаванне ветэранаў працы, правядзенне штогод  акцый “Міласэрнасць”, “Абеліск”, “За чысціню лесу”.

На сёняшні дзень ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы для навучання, выхавання і гарманічнага  развіцця навучэнцаў. У школе працуе сталовая, арганізавана работа спартыўнай залы, бібліятэкі. У 1997 годзе на базе школы створаны музей этнаграфіі і быту, дзе знаходзіцца шмат экспанатаў, звязаных з гісторыяй і побытам беларусаў.

На пачатак 2020/2021 навучальнага года ўстанова адукацыі  налічвае 65 навучэнцaў: 1-4 класы – 24 навучэнцы, 5-10 класы – 41. У школе арганізавана работа факультатыўных заняткаў (працуе 27 факультатываў рознай накіраванасці). Навучэнцы маюць магчымасць наведваць аб’яднанні па інтарэсах спартыўнага напрамку - “Настольны тэніс”, “Валейбол”,"Баскетбол", "Шахматны ўсенавуч". Акрамя таго ў школе дзейнічаюць заняткі па інтарэсах ад устаноў дадатковай адукацыі Слуцкага ўпраўлення па адукацыі “Турызм і спартыўнае арыентаванне”, арганізаваны заняткі музыкай і харэаграфіяй ад ДУА “Замосцкая дзіцячая школа мастацтваў”,УК ”Гольчыцкі сельскі дом культуры”. Улетку навучэнцы маюць магчымасць адпачыць з карысцю ў лагеры працы і адпачынку “Лесавічок”, які арганізаваны на базе ўстановы адукацыі.

 

  

свернуть