Падрыхтоўка 5-гадовых выхаванцаў да навучання ў 1 класе
Кошт заняткаў: адзін занятак – 5 руб. 20 кап.
Заняткі праводзіць настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі Гурыновіч І.П. |
Змест праграмы прадугледжвае комплекс заняткаў, якія ўключаюць наступныя напрамкі дзейнасці:
- развіццё вылічальных навыкаў;
- развіццё маўлення, навучанне грамаце;
- развіццё дробнай маторыкі;
- развіццё лагічнага мыслення, памяці, увагі;
- развіццё творчых здольнасцей.
На занятках дзецям прапануюцца гульні, практыкаванні, розныя заданні, тэсты, якія вучаць дзяцей вызначаць розныя і аднолькавыя ўласцівасці прадметаў і з’яў па форме, колеры, велічыні, паслядоўнасць падзей, меркаваць аб процілеглых з'явах, развіваюць уменне бачыць часовыя рамкі сваёй дзейнасці, арыентавацца ў прасторы.
Займальная форма ўрокаў дазваляе выхаванцам лёгка, паспяхова і з цікавасцю асвоіць матэрыял. У дзяцей развіваецца не толькі здольнасць мыслення, але і эфектыўны навык думаць творча і глыбока, бо інтэлект - гэта жывая практычная праца розуму.
Заняткі праводзіцца ў гульнявой форме ў вызначанай сістэме і паслядоўнасці, з захаваннем асноўнага правіла дыдактыкі ад простага да складанага.
Расклад заняткаў
9.00 - 9.30 - развіццё вылічальных навыкаў
10.00 - 10.30 - развіццё дробнай маторыкі
11.00 - 11.30 - развіццё маўлення, навучанне грамаце
12.00 - 12.30 – выяўленчае мастацтва