Музей этнаграфіі і побыту
Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Гольчычы, вул. Цэнтральная, 1,
т. 8(01795)9-28-73
Профіль музея комплексны
Асноўны фонд -136 экспанатаў
Дапаможны -106 экспанатаў
Плошча экспазіцый–49 м2
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы :
- План прадажных надзелаў зямлі маёнтка Гольчыцы Мінскай губерніі Слуцкага павета ўладання княгіні Гогенлоэ
- Пасведчанне аб дваранскім паходжанні К.Акуліча (14.05.1851 г.н.) ад 23 сакавіка 1876 года.
- Часопіс “Ніва” №7 1909 г.
- Настольная кніга настаўніка. Пачаковая школа, 1950 г.
- Газета “Народны мсцівец” ад 29 кастрычніка 1943 года.
- Дзве франтавыя паштоўкі - ад 12 лістапада 1944 года і ад 31 снежня 1944 года.
У музеі аформлены экспазіцыі: “Беларуская хата”, “Памяць свяшчэнная”, “Летапіс школы”, “Гісторыя калгаса. Славутыя землякі”, “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
Раздзел экспазіцыі “Беларуская хата” апавядае пра асаблівасць быту беларусаў ХІХ – ХХ стст., вядзення хатняй гаспадаркі, дэманструе прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, адзенне і абутак мінулых часоў. Стварэнне ў музеі мініяцюры беларускай хаты з’яўляецца наглядным дапаможнікам для правядзення ўрокаў гісторыі, літаратуры, мовы, “падарожжаў” у мінулае. Праводзяцца экскурсіі “Просім у хату, госцейкі нашы!”, “Быт беларусаў ХІХ ст.”, “Музей у куфэрку”, “Свет даўніны ў музейных рэчах”.
У раздзеле экспазіцыі “Памяць свяшчэнная” сабраны матэрыялы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – жыхарах вёсак Першамайскага сельсавета: ваенныя фатаздымкі, біяграфічныя дадзеныя, успаміны мясцовых жыхароў пра ваеннае ліхалецце, аформлены вугалок “Генацыд беларускага народа на Случчыне”. Экспазіцыя выкарыстоўваецца для правядзення экскурсій “Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Яны змагаліся за Радзіму”, “Людская памяць жыве (Воінскія пахаванні на тэрыторыі Першамайскага сельсавета)”, “Мы ганарымся вамі, землякі”, “Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета”, “Слуцк у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
У раздзеле экспазіцыі “Летапіс школы” сабраны матэрыялы аб гісторыі школы, аб настаўніках, якія калісьці працавалі ў нашай установе, аб выпускніках, аб дзейнасці школьных грамадскіх арганізацый. Праводзяцца экскурсіі “Ветэраны педагагічнай працы”, “Гонар школы”.
Раздзел экспазіцыі “Гісторыя калгаса. Славутыя землякі” ўтрымлівае інфармацыю пра калгасы, якія калісьці дзейнічалі на тэрыторыі Першамайскага сельсавета, інфармацыю пра сучасную падсобную гаспадарку ААТ “Гольчыцкае”, сабраны матэрыял пра лепшых працаўнікоў гаспадаркі, пра славутых землякоў. Праводзяцца экскурсіі “Славутыя землякі маёй малой радзімы”.
Раздзел экспазіцыі “Мой родны кут, як ты мне мілы…” апавядае пра мінулае і сучаснае вёскі Гольчычы, утрымлівае інфармацыю пра паходжанне назваў населеных пунктаў і мікратапонімаў (сабраны краязнаўчы матэрыял “Тапанімічныя загадкі Першамайскага сельсавета”). Праводзяцца экскурсіі “Я тут нарадзіўся”, “Княгіня Марыя Львоўна Гогенлоэ Шылінгфюрст (Вітгенштэйн) – уладальніца маёнтка Гольчыцы ў ХІХ ст.”.
Музей наведваюць навучэнцы ўстановы адукацыі, выхаванцы дзіцячага сада, настаўнікі і выхавацелі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх, былыя выпускнікі, госці.
Экспазіцыйныя матэрыялы выкарыстоўваюцца класнымі кіраўнікамі пры правядзенні класных, інфармацыйных гадзін, мерапрыемстваў шостага школьнага дня, бібліятэкарам школы, педагогам-арганізатарам для правядзення патрыятычных гадзін, гадзін памяці ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, святкавання Дня Перамогі, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, урокаў мужнасці, конкурсаў на лепшага чытальніка вершаў пра ваеннае ліхалецце 1941-1945 гг., пра землякоў-хлебаробаў і інш.
Навучэнцы нашай школы ў 2022/2023 навучальным годзе прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі і атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Роднымі пуцявінамі” (узроставая катэгорыя ад 15 гадоў)